граф навуковых інтарэсаў

 

магiстранта  І.А. Іванова, гiстарычны факультэт

спецыяльнасць 07.00.02 Айчынная гісторыя

 

Сумежныя спецыяльнасці

 

05.25.02 - дакументалістыка, дакументазнаўства, архівазнаўства

1. Распрпацоўка арганізацыйных, тэзнічных і прававых асноў дакументаабароту пры выкарыстанні традыцыйных, сучасных і перспектыўных носьбітаў інфармацыі.

2. Распрацоўка крытэрыяў адбору дакументаў для архіўнага захоўвання, вызначэнне статусу і рэжыму, класіфікацыя архіўных дакументаў, у тым ліку ў стасунку да аўтаматызаваных сістэм, іх захоўваня і пошуку.

3. Распрацоўка навуковай метадалогіі выкарыстання архіўных фондаў, навуковае абгрунтаванне і распрацоўка метадаў аналізу і эфектыўнага выкарыстання дакументаў навукі, гісторыі і культуры.

4. Сістэмны аналіз, мадэляванне і аптымізацыя дакументапатокаў на аснове сучасных інфармацыйных тэхналогій.

 

07.00.03 - усеагульная гісторыя

1. Агульныя заканамернасці эканамічнага, палітычнага і соцыякультурнага развіцця народаў свету ва ўхаемасувязі з іншымі сферамі чалавечай дзейнасці, уплыў навакольнага асяроддзя на грамадскае жыццё і ўплыў чалавецтва на навакольнае асяроддзе.

2. Гісторыя развіцця дзяржаў, палітычных і грамадскіх інстытутаў на лакальным, рэгіянальным і лакальных узроўнях; гісторыка-дэмаграфічныя працэсы.

Развіццё духоўнай культуры, навукі, тэхнікі і адукацыі ў розных краінах і частках свету; гісторыя паўсядзённасці, ментальнасць людзей розных эпохаў.

07.00.15 - гісторыя міжнародных зносін і знешняй палітыкі

1.  Мiждзяржаўныя адносiны ў гістарычным аспекце (войны як спосаб вырашэння мiжнародных (мiждзяржаўных) супярэчнасцей; стварэнне i ўзаема-дзеянне эканамiчных i ваенна-палiтычных блокаў дзяржаў; узнікненне, эвалюцыя і распад сістэм міжнародных адносін; узнікненне і распад дзяржаў, змена дзяржаўных межаў).

2. Гiсторыя i сучасная дзейнасць сусветных мiждзяржаўных арганiзацый па падтрыманнi мiру i бяспекi; сiстэмы рэгiянальных мiждзяржаўных аб’яднанняў, ваенна-палiтычных i эканамiчных каалiцый i саюзаў, iнтэграцыйных аб’яднанняў, сусветных няўрадавых арганiзацый.

07.00.06 - археалогія

1.Гістарычныя працэсы сацыяльна-эканамічнага развіцця, відаў гаспадарчай дзейнасці, праблемы палітычнай гісторыі па пісьмовых і археалагічных матэрыялах, праблемы гістарычнай перыядызацыі і класіфікацыі помнікаў.

2. Гісторыя беларускай археалогіі.

3. Развіццё духоўнай культуры і ідэалагічных уяўленняў.

 

07.00.09 - гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследвання

1. Асновы пабудовы мадэлі гістарычнай навукі. Мадэлі канцэптуальных падыходаў. Структура гістарычнага даследвання.Основы моделирования исторической науки. Катэгорыі гістарычнай навукі.

2. Прынцыпы і метады гістарычнага даследвання. Спосабы пабудовы і абгрунтавання гістарычных ведаў. Агульналагічныя, агульнанавуковыя і спецыяльныя гістарычныя метады.

 

23.00.01 - тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі

1. Узнікненне і этапы развіцця палітычнай навукі.

2. Асноўныя ідэалагічныя накірункі сучаснасці. Крытэрыі дыферынцыяцыі сучасных палітычных ідэалогій. Беларускаяідэалагічная дактрына ў выглядзе нацыянальнай ідэі.

 

 

 

Асноўная спецыяльнасць

 

07.00.02

айчынная гісторыя

 

Айчынная гісторыя - вобласць гістарычных ведаў, якая займаецца даследваннем заканамернасцяў і асаблівасцяў гісторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён у кантэксце еўрапейскай і сусветнай гісторыі, станаўлення яе дзяржаўнасці, распрацоўкай тэорыі і методыкі вывучэння гістарычных працэсаў, гістарыяграфіі і крыніц па праблемах, якія даследуюцца.

1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё грамадства на тэрыторыі Беларусі: грамадскі лад, сельская гаспадарка, прамысловасць, шляхі зносін і транспарт, гандль, сродкі сувязі, урбанізацыя, фарміраванне і становішча саслоўяў, класаў.

2. Дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі, іх унутраная і знешняя палітыка, мясцовае кіраванне, класавая барацьба, палітычныя і іншыя партыі, арганізацыі. .

3. Рэлігія і царква, становішча і роля асобных канфесій у дзяржаўным і грамадскім жыцці, культурным развіцці, канфесійныя ўзаемаадносіны

4. Матэрыяльная і духоўная культура, асвета і навука.

5. Фарміраванне этнасаў і нацый на тэрыторыі Беларусі, іх ментальнасць, этнічныя ўзаемаадносіны, нацыянальная культура і нацыянальны рух.

6. Эканамічныя, грамадска-палітычныя і культурныя сувязі Беларусі з іншымі краінамі

 

Спадарожныя спецыяльнасці

 

12.00.01 - тэорыя і гісторыя права і дзяржавы; гісторыя прававых вучэнняў

 1. Даследванні сутнасці, зместу і формы права, заканамернасцяў яго ўзнікнення, развіцця і функцыянавання.

2. Роля дзяржавы і права ў забеспячэнні правоў і свабод чалавека.

3. Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці дзяржавы і права.

Даследванне гісторыі канцэптуальных прававых і палітычных ідэй і тэорый, заканамернасцяў іх узнікнення і развіцця.

13.00.02 - тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя)

1. Распрацоўка канцэпцый зместу навучальных прадметаў на розных узроўнях навучання.

2. Канструяванне зместу, метадаў і арганізацыйных формаў навучання ва ўмовах трансфармацыі, інфарматызацыі і глабалізацыі грамадскіх, культурных і адукацыйных працэсаў.

 

23.00.04 - палітычныя праблемы міжнародных сістэм і глабальнага развіцця

1. Гістарычная эвалюцыя сістэмы міжнародных зносінаў.

2. Месца Рэспублікі Беларусь у сістэме міжнародных зносінаў. Знешняя палітыка і дыпламатыя Рэспублікі Беларусь.

24.00.01 - тэорыя і гісторыя культуры

Праблемы кроскультурнай камунікацыі, нацыянальнае і агульначалавечае ў культуры, спецыфіка культуры Беларусі.

 

 

Используются технологии uCoz